Аднойчы зайшоў да мяне ў госці сябар. Як ветлівы гаспадар, я заглянуў у кладоўку і прапанаваў піва:
- Есць Аліварыя, будзеш Залатое?
- Канешне, буду, - узрадаваўся сябар. - Толькі іншае, давай вось гэты імперскі стаут.
Я вас вітаю.
Гэты артыкул я пісаць спярша не планаваў. Але азірнуўшыся на мінулыя запісы, я зразумеў, што нечага не хапае для поўнай карціны. Аб сваіх калекцыянерскіх шматгадовых назіраннях за беларускімі броварамі я паведаміў у тэкстах пра Крыніцу да Лідскі Піўзавод. Тыя агляды склаліся самі сабой. А хіба пра іншых вырабнікоў няма чаго сказаць?
У тую ж хвіліну я падумаў пра Аліварыю. То так, вырашыў я, няўжо найстарэйшы дзеючы бровар Беларусі не мае сваю ўласную прывабнасць, якая б адрознівала яго ад іншых піўных прадпрыемств? Знайсці такую рысу мне здавалася аносна простым заданнем. Але чым больш круціў я кола часа назад, тым смурней станавіўся. Я перагортваў лісты з этыкеткамі ў пошуках нейкай спецыфікі, але не знаходзіў.
Толькі аднойчы ў жыцці я ўблытаўся ў гульнёвую акцыю ад беларускага піўзавода, і гэта была Аліварыя. Што дурны я піў яго літрамі, збіраў коркі, шукаючы чацвертую з серыі, да каб яны спрахлі! Каб атрымаць акцыйны куфаль, трэба было знайсці чатыры коркі, на адвароце якіх былі б малюнкі з надпісамі "Я вырасціў сына", "Я пабудаваў дом", "Я пасадзіў дрэва" і "Я пасмакаваў Аліварыю Экстра". Тры варыянта сустракаліся паўсюль, а чацвертага (здаецца, з сынам) не было. Дзіўна, ці не так?
Нарэшце камплект я ўсе ж склаў, і куфаль свой атрымаў. Але Аліварыю з тых пор амаль не піў, хіба што дзеля новых этыкетак, а іх у Аліварыі заўседы было меней за другіх бровараў.
Але гэта так, успаміны, нічога адмысловага пра завод не кажучыя. Акцыі былі і ў іншых бровараў.
Вось жа квэст, га? Я ўгледзеўся ў сутонне за акном, перабіраючы ўспаміны. Анічога экзатычнага!
Чарговы погляд на этыкеткі зачапіўся на сякія-такія дэталі, што адразу не адзначыў. Больш за другіх Аліварыя любіла навешваць на этыкеткі розныя паметы ды эмблемы: каб кагосьці павіншаваць альбо аб нечым паведаміць.
Хм, не тое. Канешне, такія малюнкі цешылі калекцыянераў, але сур'езную адмеціну на репутацыі бровара яны не зрабілі.
Такім чынам, што мы маем? Роўная гісторыя, адносна кароткая кароткая лінейка гатункаў, адносна няшмат этыкетак, ніякіх экзатычных эксперыментаў, заўседы прытрымліванне сучасных тэндэнцый.
Бінго! Гэта ж і есць тое, што адрознівае Аліварыю! Асартымент без залішніх гатункаў, заўседы тое, што п'юць паспяховыя людзі ва ўсім свеце. Смешна? Хадзем за мной.
Глянем спачатку, што сення вырабляецца на заводзе. Аніводнага гатунка з 90-х! Аліварыя бязлітасна выкрэслівае ўсе застарэлыя пазіцыі, каб увесці на рынак новыя, сучасныя назвы. Дзе калісьці папулярныя Мінскі Бровар, Няміга, Леккерт, Чапскі? Нават легендарнае Траецкае колькі гадоў таму ўжо забылі, яно трымалася больш за другіх. Умоўны даўгавечнік - Аліварыя Моцнае, але гэта як раз той выпадак, дзе выключэнне падкрэслівае правіла: тое Моцнае з 90-х выглядала хутчэй за бязглуздую памылку гісторыі ці абсталявання, а ну як яны ў той час рабілі піва 10% моцнасці пры 16% шчыльнасці? Сучаснае Моцнае - зусім іншае.
Хутка выходзілі з актыўных пазіцый і новыя гатункі гэтага стагоддзя, якія не апраўдалі надзеі. Не задаўся прэміум кірунак з "Датай 1864" (па ўсім паказнікам патрэбны на той час ход!), і няма больш Даты. Няма шырокай лінейкі пад маркай Аліварыі (Народнае, Фірмовае, Асобае, Бурштынавае, Легкае, Сталічнае і іншыя). Нават Жывое, здаецца, знікла з паліц крамаў, даўно не бачыў. Чуеце, як хутка рэагуе завод на адыход гэтага тэрміну з моды? У кегах, мне тут падказалі, яшчэ сустракаецца. Спадзяюся, што згіне і зусім.
Як вынік - даволі стройны шэраг неабходных на сення гатункаў, без непатрэбнага спажыўцу грузу незнаемых густаў. І так было заўседы. Глядзіце!
У 90-х - некалькі асобных гатункаў, што я раней узгадваў, з асобнай прыгажосцю у кожнага:
Напрыканцы мінулага ды напачатку гэтага стагоддзя - упор на гандлевую марку Аліварыю, якая заняла цэнтральнае месца:
Праз некалькі гадоў - фокус на накірункі прэміум, чысты смак ды стыльнае афармленне:
Потым - распаўсюджванне сусветных брэндаў праз ліцэнзіі ды імпарт:
Ну і, канешне, эксклюзіўныя варкі на юбілей.
Як вы разумееце, трыманне сучасных маршрутаў зусім не вызначае, што на Аліварыі працуюць толькі лайдакі, што не могуць уласны шлях знайсці. Бровар мае цалкам індывідуальную маркетынгавую стратэгію. Было б дзіўна, каб ен не карыстаўся сваім статусам старэйшага піўнога прадпрыемства. Канешне, усе гэтыя адносіны да даўняй гісторыі і беларускай спадчыны глядзяцца супярэчліва з агульна мадэрновым півам, але ўнесак Аліварыі ў піўную культуру ды народную свядомасць нельга не адзначыть.
Часцей за іншых Аліварыя спрабавала ўжываць беларускую мову ў размове з спажыўцамі, але ніколі не была яна дастаткова дзёрзкай, каб надаць мове "афіцыйны" стан. У мінулым годзе нават прымусілі вывучыць некалькі сказаў па-беларуску кіраўніка прадмрыемства, стаўленніка з Расеі, які ніколі раней у Беларусі не быў. Але ўжо сёлета шмат камунікацыі ідзе на расейскай мове (апрач нейкіх зваротаў у сацыяльных сетках ды некалькіх рекламных постэраў). Да што казаць, нават афіцыйны сайт не мае беларускай версіі.
Я думаю і спадзяюся, што Аліварыя застанецца сучасным прадпрыемствам, каб у іх усе было добра, насуперак нядобразычліўцам. Здаецца мне, надыйшоў час пазбавіцца яшчэ пары гатункаў, больш не модных у свеце, як ледзяное піва ды няўдалае Жыгулеўскае. А поруч з новай "Сусветнай Калекцыяй" можна спусціць на ваду і серыю ўнікальных беларускіх гатункаў - можа, і беларускіх стыляў? Ці не здолее завод стварыць вясковы духмяны лагер альбо беларускі республіканскі стаут? Эксперыменты сення таксама модныя, спадары.
P. S. Пакуль перабіраў гісторыю, узгадаў дзіўны факт. Дзесьці ў годзе 1998-1999 я зайшоў у краму, як зараз памятаю, "Прадсэрвіс" праз дарогу ад Дома Друку і ўбачыў там навінку: піва "Волат" ад Аліварыі. Ні да гэтага, ні пасля такога піва я ня бачыў. Этыкетак таксама ня памятаю. Нават вырашыў, что гэта быў сон. А вось на мінулай сустрэчы клуба пра яго неяк загаварылі. Так быў Волат ці не?
Сергей Ших
Latest posts by Сергей Ших (see all)
- Дегустация №98: классика или модерн? - 16.07.2020
- Дегустация №84: (не)настоящие эли - 24.05.2020
- По следам съезда коллекционеров в Минске 2019 - 22.04.2019
Еще раз специально озадачился пивом "Волат" и вот что получается. Оливария пиво такое не выпускала(( Так уверяет на 100% очень компетентный в этом вопросе человек. Прямо дежавю какое-то, сам тоже помню пиво под названием Волат.
Зато пиво "Три волата" выпускалось на Оршанском пивзаводе.